21 снежня 2024, Субота, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удары па РФ: больш за 80% расейскай авіяцыі не змогуць выконваць свае задачы

7
Удары па РФ: больш за 80% расейскай авіяцыі не змогуць выконваць свае задачы

Вайсковы эксперт падаў драбніцы.

Атрыманне Украінай дазволу на ўдары заходнімі далёкімі ракетамі па тэрыторыі Расеі істотна дапаможа фронту. Больш за 80% расейскай баявой авіяцыі не зможа выконваць баявыя задачы ў паветранай прасторы Украіны, а наступальныя магчымасці пяхоты без падтрымкі з паветра будуць падарваныя на 30% ад агульнага агнявога патэнцыялу. Пра гэта расказаў вайскова-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка.

"Знаходзячыся на авіяцыйных базах за межамі 300-кіламэтровай зоны, Су-25, Ка-52 і Мі-25 не змаглі б выконваць свае баявыя задачы па тэрыторыі Украіны з-за абмежаванага радыусу дзеяння", - адзначыў ён.

Каб заўважыць вынік ад удараў па тэрыторыі РФ, можа спатрэбіцца некалькі тыдняў, бо ў самой РФ маюць адчуць пагрозу для сваіх авіяцыйных баз.

«У пытаннях выкарыстання штурмавой авіяцыі, а таксама гелікаптэраў — так (дапамогуць фронту — рэдакцыя), але не адразу. Чаму? Бо спачатку расейцы маюць адчуць пагрозу для сваіх авіяцыйных баз, у якія будуць прылятаць адпаведныя сродкі знішчэння там, дзе размяшчаюцца тыя ж Су-25 ці Ка-52, Мі-28, Мі-24/35, якія ўжываюцца менавіта для падтрымкі наступальнай дзейнасці пяхоты, і на гэта патрэбны час — некалькі тыдняў», — дадаў Аляксандр Каваленка ў эфіры «Кіеў 24».

Эксперт зазначыў, што пры такім варыянце ў паветранай прасторы Украіны будуць толькі Су-34, Су-35. У выніку "агнявое ўздзеянне на нашыя пазіцыі зменшыцца ў разы".

Што вядома аб дазволе на выкарыстанне зброі для ўдараў па РФ

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі неаднаразова запытваў дазвол на выкарыстанне амэрыканскіх ракет. Кожны раз ён атрымліваў адмову – напрыклад, выкарыстоўваць ATACMS не дазвалялася праз іх абмежаваную колькасць.

12 верасня стала вядома, што ЗША могуць дазволіць выкарыстоўваць ракеты для ўдараў па вайсковых аб'ектах ВС РФ на тэрыторыі Расеі. Але тут ёсць нюанс: дазвол можа быць дадзены на выкарыстанне Storm Shadow ды іх французскіх аналагаў Scalp для знішчэння цэляў на расейскай тэрыторыі. Пры гэтым патрэбная будзе падтрымка ад Вялікай Брытаніі і Францыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках