21 снежня 2024, Субота, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусы і расейцы адрозніваюцца вельмі моцна»

7
«Беларусы і расейцы адрозніваюцца вельмі моцна»

У беларусаў асабліва негатыўнае стаўленне да вайны, прычым любой.

Дырэктар даследчай праграмы Усходняга Суседства ЕЗ і Расеі Фінскага інстытута міжнародных стасункаў Аркадзь Мошэс – пра тое, як на Захадзе згадваюць нашу краіну.

– Нават калі не браць апошнія дэбаты ў ЗША, усё роўна, як бы гэта ні было сумна, Беларусь згубілася – як краіна, як суверэнны актар, – канстатуе ў экспрэс-каментары a target="_blank" href=https://d2xtp127735pun.cloudfront.net/post/moshes-belarusy-i-russkie-otlichayutsya-ochen-silno-no-s-zapada-uvy-et/203053/>«Салідарнасці» палітолаг Аркадзь Мошэс. – І гэта вельмі крыўдна, таму што розніца паміж народам Беларусі і насельніцтвам Расеі (менавіта так – народам Беларусі і насельніцтвам Расеі!) – вялікая.

У беларусах няма імперскасці, у беларусаў даволі станоўчыя адносіны да сваіх еўрапейскіх суседзяў і асабліва негатыўныя адносіны да вайны, прычым любой. Гэта значыць, беларусы і расейцы адрозніваюцца вельмі моцна. Але з Захаду, на жаль, гэтага не відаць.

Вінаваты ў гэтым, безумоўна, Лукашэнка, які ўблытаў краіну ў ваенны хаўрус з Расеяй, аддаў тэрыторыю і паветраную прастору для агрэсіі супраць іншай краіны і нават адзін час гэтым пышыўся і ганарыўся.

Цяпер ужо менш, але мы памятаем, як ён з усмешачкай гаварыў, маўляў, запісалі мяне ў суагрэсары. Ён стварыў сітуацыю, калі Беларусь успрымаецца як прадаўжэнне Расеі ў заходнім кірунку.

У той самы час магу сказаць, тое, што пра Беларусь не гавораць цяпер, не значыць, што яе забыліся цалкам.

З аднаго боку, усё ж існуе «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі», які ўсё яшчэ рэгулярна абнаўляецца, у тым ліку некалькі месяцаў таму.

Гэта рэальны дакумент амерыканскага заканадаўства, які выконвае важную ролю. То-бок пра рэжым у Беларусі не забываюцца.

Але ёсць і іншая згадка, якая таксама сведчыць, што пра рэжым памятаюць.

У выніковым камюніке саміту NATO, які прайшоў у ліпені сёлета, дзве краіны згадваюцца як «enabler», што з ангельскай перакладаецца як «той, хто дапамагае іншаму дасягнуць жаданага».

Адна краіна-enabler – гэта Беларусь. Мяркуецца, што яна дапамагае Расеі, і такім чынам адказная за тое, што тая робіць ва Украіне.

Другая краіна – гэта Кітай, яе называюць «асноўны enabler».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках