21 снежня 2024, Субота, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: У Расеі актыўна дзейнічаюць сілы, якія вядуць да яе развалу

1
Палкоўнік УСУ: У Расеі актыўна дзейнічаюць сілы, якія вядуць да яе развалу
Раман Світан

Раман Світан падзяліўся цікавымі назіраннямі.

Пажар на расейскім заводзе «Омсктрансмаш» ужо не першы падобны выпадак у рэгіёне. Відавочна, што ўсё гэта здараецца не проста так.

Пра гэта ў зводцы для «24 Канала» сказаў ваенны эксперт, лётчык-інструктар, палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан, адзначыўшы, што ва Украіны пакуль няма сродкаў паразы на такія далёкія адлегласці.

Чаму мог успыхнуць завод «Омсктрансмаш»

Світан мяркуе, што пажар на расейскім заводзе «Омсктрансмаш» з'яўляецца працай групаў унутранага супраціву. Бо Омск размешчаны больш як за 2 300 кіламетраў ад Украіны. Пакуль ва ўкраінцаў няма сродкаў паразы на такія адлегласці.

Ён нагадаў, што раней на Омскім НПЗ была пашкоджаная ўстаноўка першаснай перапрацоўкі нафты, а цяпер адбыўся пажар на адным з важных заводаў у вытворчасці ваеннай тэхнікі.

Таму, на ягоную думку, там ужо арганізаваліся сур'ёзныя сілы супраціву і барацьбы за незалежнасць некаторых рэгіёнаў Расеі.

– Асабліва, калі такога кшталту дзеянні пачынаюцца за Уралам, – гэта працуюць унутраныя сілы, якія ўрэшце прывядуць да развалу расейскай імперыі, – упэўнены палкоўнік запасу.

Чаму расейцы ўжываюць усё больш тэхнікі ў Курахаве

Палкоўнік запасу адзначыў, што апошнім часам прыкладна дзве трэці ўсіх расейскіх наступальных дзеянняў праводзяцца на Курахаўскім кірунку.

– Расейцы з 3 бакоў спрабуюць выйсці на Курахава, – заявіў Світан.

Для гэтага, паводле ягоных словаў, вораг ужывае ўсе сродкі паразы, уключаючы тэхніку. Калі раней яны выкарыстоўвалі 10–20 адзінак тэхнікі, то цяпер ідуць да 50 «скрыначак». Так захопнікі спрабуюць прабіць гэты кірунак, каб:

– па-першае, узяць нашых абаронцаў у акружэнне;

– па-другое, перарэзаць ніткі забеспячэння нашаму Курахаўскаму гарнізону.

Гэта вельмі складаны кірунак. Таму, падкрэсліў ён, трэба павялічваць там колькасць асабовага складу і тэхнікі – інакш мы страцім і Курахава, і Вуглядар, што дасць магчымасць акупантам бесперашкодна рухацца па чыгунцы і, адпаведна, добра забяспечваць увесь сухапутны калідор.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках