9 кастрычнiка 2024, Серада, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з апошніх буйных кліентаў «Газпрама» ў ЕЗ абвясціў аб адмове ад расейскага газу

15
Адзін з апошніх буйных кліентаў «Газпрама» ў ЕЗ абвясціў аб адмове ад расейскага газу

Замест газу «Газпрама» кампанія дамовілася аб пастаўках з Паўночнай Афрыкі.

Адзін з апошніх буйных кліентаў «Газпрама» ў Еўразвязе абвясціў аб спыненні закупаў газу ў Расеі, якія працягваліся дзесяцігоддзямі.

Аўстрыйская Wien Energy GmbH, якая забяспечвае газам больш за 2 млн спажыўцоў у Вене і яе наваколлях, з 2025 года цалкам адмовіцца ад газу з РФ, паведамляе Bloomberg (пераклад - The Moscow Times са спасылкай на заяву кампаніі.

Замест газу «Газпрама» кампанія дамовілася аб пастаўках з Паўночнай Афрыкі, Паўночнага мора, а таксама падпісала кантракты з экспарцёрамі ЗПГ у аб'ёмах, якія забяспечваюць 12% газавага спажывання ў Аўстрыі.

«Праз агрэсіўную вайну Расеі (супраць Украіны) незалежнасць ад газу з Расеі стала крытычна важнай для бяспекі паставак, - заявіў у каментары пастановы Петэр Ханке, кіраўнік канцылярыі ў эканамічных пытаннях аўстрыйскай сталіцы. - Усе хатнія гаспадаркі, камерцыйныя спажыўцы і электрастанцыі будуць выкарыстоўваць газ нерасейскага паходжання ў 2025 годзе».

Як паведаміла Wien Energy, у будучыні яна будзе патрабаваць ад пастаўшчыкоў газу сертыфікатаў, якія даводзяць, што ён не паступіў з Расеі. Пры гэтым падвышэння коштаў для спажыўцоў не адбудзецца, запэўніў кіраўнік кампаніі Міхаэль Штрэбль.

Аўстрыя застаецца апошняй з краін Заходняй Еўропы, хто працягвае закупляць ільвіную долю газу ў Расеі: доля «Газпрама» на рынку краіны зімой 2024 года дасягала 97-98%, а па стане на травень знізілася да 83%.

Газ «Газпрама» паступае ў Аўстрыю паводле доўгатэрміновага кантракта з мясцовай энэргетычнай кампаніяй OMV, і на гэтыя пастаўкі, паводле звестак Bloomberg, прыпадае амаль палова ўсяго экспарту «Газпрама» ў Еўразвяз.

OMV была першай з заходнееўрапейскіх фірмаў, якая ўклала дамову на пастаўкі газу з СССР у 1968 годзе, а яе цяперашні кантракт дзейнічае да 2040 года. Аўстрыя разглядае магчымасць яго разрыву, папярэджвала ў лютым кіраўніца Мінэнэрга Аўстрыі Леанор Гевеслер.

Страта рынку Аўстрыі, дзе знаходзіцца адзін з найбуйнейшых газавых хабаў Еўропы, Баўмгартэн, абяцае новую траўму «Газпраму», які за два гады вайны страціў дзве траціны экспарту. Летась кампанія перапампоўвала за мяжу толькі 69 млрд кубаметраў газу - мінімальны аб'ём з 1985 года.

Экспарт у Еўропу сціснуўся да 28 млрд кубаметраў - узроўню другой паловы 1970-х гадоў. Здабыча «Газпрама» ўпала да 404 млрд кубаметраў - самага нізкага ўзроўню з 1990 года, а чыстыя страты - 629 млрд рублёў - сталі рэкорднымі за тры дзесяцігоддзі, што існуе кампанія.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках