Гісторыку прысудзілі чатыры гады калоніі
8- 13.09.2024, 15:58
- 11,184
За інтэрв'ю.
У Менскім гарадскім судзе вынеслі прысуд гісторыку Ігару Мельнікаву. Яму прызначылі чатыры гады калоніі за інтэрв'ю незалежнаму СМІ, якое ў Беларусі прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем», паведамілі ў пракуратуры.
У ведамстве паведамілі, што гаворка ідзе аб крымінальнай справе "ў дачыненні да 44-гадовага ўраджэнца Бабруйска Магілёўскай вобласці, якому інкрымінавана іншае спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч.1 арт.361-4 КК). Імя Ігара Мельнікава не называецца.
Паводле версіі пракуратуры, 26 студзеня 2022 года ў Польшчы Мельнікаў «у мэтах ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку папулярызацыі медыя-рэсурсаў экстрэмісцкай накіраванасці, уцягвання ў экстрэмісцкую дзейнасць большай колькасці грамадзян, распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў», даў інтэрв'ю незалежнаму СМІ і тым самым садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» рэсурсу.
На судзе гісторык прызнаў віну. Яго прысудзілі да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Прысуд у дзеянне пакуль не ўвайшоў, можа быць абскарджаны і апратэставаны.