21 снежня 2024, Субота, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпускнікоў вайсковых кафедр масава набіраюць на тэрміновую службу

7
Выпускнікоў вайсковых кафедр масава набіраюць на тэрміновую службу

З’явіліся доказы.

Пра тое, што выпускнікоў беларускіх ВНУ з вайсковымі кафедрамі могуць масава набіраць на тэрміновую службу, у пачатку верасня паведамілі беларускія незалежныя СМІ. Devby падаваў словы выпускніка БДУІР, які расказаў, што пайшоў вучыцца на вайсковую кафедру, бо меркаваў, што гэта гарантавана пазбаўляе ад службы ў войску пасля заканчэння ВНУ.

Але ягонага прыяцеля, які вучыўся на старэйшым курсе, «…набралі як афіцэра — і адмовіцца было нельга». Выданне пашукала падобныя выпадкі і высветлілася, што выпускнікі гэтага года наракаюць, мяркуючы, што «забяруць 90%».

«Флагшток» знайшоў пацвярджэнне гэтай тэндэнцыі: толькі ў Мазырскі памежны атрад прыбылі 13 маладых афіцэраў. Гэта выпускнікі не толькі профільных Інстытута памежнай службы і Вайсковай акадэміі, але і «цывільных» БДУТ і БНТУ.

11 верасня з афіцэрамі, якія прыбылі «для далейшага праходжання службы», быў праведзены рытуал прыняцця ў афіцэрскі склад вайсковай часці, паведамілі ў памежным атрадзе, падкрэсліўшы, што лейтэнантаў чакае служба на мяжы з Украінай.

ЦНС: Беларускія вайскоўцы вядуць «не пад запіс» крамольныя размовы

Не хочуць, каб Лукашэнка ўцягнуў іх у вайну.

Прадстаўнікі сілавых структур Рэспублікі Беларусь не хочуць удзельнічаць у вайне супраць Украіны і прызнаюць, што беларускія войскі не змогуць супрацьстаяць УСУ. Пра гэта паведамляюць у Цэнтры Нацыянальнага Супраціву са спасылкай на свае крыніцы.

Так, прадстаўнікі сілавых структур РБ у нефармальных размовах кажуць, што іх вайскоўцы не маюць сіл і сродкаў, каб ваяваць супраць Украіны. Сітуацыя пагаршаецца яшчэ і тым, што Беларусь перадала РФ нямала свайго ўзбраення і боепрыпасаў, якія засталіся ў спадчыну ад Савецкага Саюза. Да гэтага дадаецца таксама адсутнасць досведу вядзення сучаснай вайны і нежаданне асабістага складу ўдзельнічаць у баявых дзеяннях супраць Сіл абароны.

Паўплывала на гэта і аперацыя УСУ ў Курскай вобласці. У размовах "не пад запіс" праводзяцца прамыя паралелі паміж узброенымі сіламі Беларусі і падраздзяленнямі УС РФ, якія забяспечвалі абарону мяжы ў Курскай вобласці.

Таксама беларускія вайскоўцы баяцца за НПЗ, бо бачаць, як Украіна разносіць беспілотнікамі расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы, а Расея не здольная іх абараніць.

“Яны добра разумеюць, што цалкам знаходзяцца ў зоне знішчэння ўкраінскіх ракет і БПЛА, а войскі СПА РБ не маюць баявога досведу. І улічваючы тое, што расейская СПА не здольная абараніць свае ўласныя нафтаперапрацоўчыя заводы ад Сіл Абароны Украіны, то што ўжо казаць пра Беларусь», - адзначае ЦНС.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках