Умераў: F-16 ва ўкраінскім небе стане больш
3- 12.09.2024, 21:48
- 3,494
Да навучання ўкраінскіх пілотаў далучылася Румынія.
Кіраўнік Мінабароны Украіны Рустэм Умераў паведаміў у Facebook 12 верасня, што правёў плённую тэлефонную размову з міністрам абароны Румыніі Анджэлам Цілварам.
Паводле словаў Умерава, ключавой тэмай гутаркі было ўзмацненне абароны ўкраінскага неба ад расейскіх ракетаў і дронаў.
«У хуткім часе Украіна атрымае ад румынскіх партнёраў новую сістэму супрацьпаветранай абароны Patriot, – напісаў міністр. – F-16 ва ўкраінскім небе таксама стане больш: група нашых пілотаў ужо праходзіць падрыхтоўку ў Румыніі».
Цілвар у размове з Умеравым пацвердзіў гатоўнасць Румыніі стварыць умовы ўкраінскім пілотам для пачатку практычнай падрыхтоўкі ў Еўрапейскім навучальным цэнтры F-16 у Фетэшці, расказалі ў мінабароны Румыніі.