Украінскія дэсантнікі адбілі расейскі штурм з 46 адзінак бронятэхнікі
4- 12.09.2024, 21:35
- 17,024
Відэафакт.
46-я асобная аэрамабільная брыгада ДШВ УСУ 12 верасня апублікавала ў Facebook відэа адбіцця расейскага штурму з 46 адзінак тэхнікі.
У брыгадзе расказалі, што 12 верасня расейскім акупантам «прыйшло ў галаву ўстанавіць чарговы рэкорд».
«Чатыры хвалі штурмаў з 5.45 да поўдня на пазіцыі батальёнаў нашай брыгады павінны былі, паводле задумы ворага, праламаць абарону ўкраінскіх дэсантнікаў. Танкі, БТР, БМП, пяхота на матацыклах – у агульнай колькасці на нас перла 46 адзінак браняваных і не вельмі транспартных сродкаў», – гаворыцца ў паведамленні.
І «рэкорд быў устаноўлены», падкрэслілі ў 46-й ААЭМБр.
«Такой колькасці знішчанай і пашкоджанай за адзін дзень варожай тэхнікі на кірунку адказнасці 46-й брыгады сапраўды не было. З 46 дакладным агнём з усіх наяўных сродкаў паразы пабрацімы знішчылі 15 адзінак (дзевяць БМП, два танкі, два БТР і два моты) і вывелі са строю 11 БМП», – сказана ў паведамленні.
Хто ж з акупантаў паспеў своечасова схавацца – тым пашанцавала, але ненадоўга, запэўніваюць дэсантнікі.