The Times: Байдэн можа дазволіць наносіць удары Storm Shadow па тэрыторыі Расеі
19- 12.09.2024, 20:01
- 3,852
ЗША могуць дазволіць выкарыстоўваць брытанскія і французскія ракеты, але не свае.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн можа дазволіць наносіць удары па тэрыторыі РФ брытанскімі дальнабойнымі ракетамі Storm Shadow, паведамляе The Times.
Згодна з дзвюма крыніцамі выдання, ЗША могуць дазволіць Украіне выкарыстоўваць брытанскія і французскія ракеты, але не сваю ўласную зброю большай далёкасці на тэрыторыі Расеі.
У матэрыяле гаворыцца, што Байдэн можа пастанавіць даць прэзідэнту Зяленскаму зялёнае святло на выкарыстанне ракетаў Storm Shadow і іх французскага аналагу, ракетаў Scalp, для паразы цэляў на тэрыторыі Расеі на той падставе, што Вялікая Брытанія і Францыя падтрымліваюць такі крок.
Аднак ЗША не дазволяць Украіне запусціць сваю самую дальнабойную версію ATACMS – балістычную ракету – па цэлях за мяжой, спадзеючыся прадухіліць далейшую эскалацыю канфлікту.