21 снежня 2024, Субота, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі адпрэчыў мірны план Кітая і Бразіліі

16
Зяленскі адпрэчыў мірны план Кітая і Бразіліі
Владимир Зеленский

І назваў іх прапанову «дэструктыўнай».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раскрытыкаваў “мірны план” Бразіліі і Кітая, назваўшы яго “дэструктыўным”. У інтэрв'ю выданню Metrоpoles кіраўнік дзяржавы ўказаў, што ініцыятыва, няўзгодненая з Кіевам, больш адпавядае інтарэсам Расеі.

“На жаль, я думаю, што бразільска-кітайская ініцыятыва больш прарасейская. У мяне была добрая размова з [прэзідэнтам Бразіліі] Лулай, і я думаў, што ён мяне зразумеў”, — заявіў Зяленскі. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ён хацеў убачыць з боку бразільскага прэзідэнта разуменне таго, што адбываецца, а не проста "палітычнае замірэнне".

"Што значыць "проста сесці і пагаварыць"? Ён [Уладзімір Пуцін] забойца. <…> Ён зайшоў, забіў людзей, захапіў тэрыторыі, а цяпер Лула кажа: „Няхай яны пагавораць”, — выказаўся Зяленскі. Пры гэтым ён падкрэсліў: Бразілія і Украіна не з'яўляюцца ворагамі адзін аднаму і маюць нармальныя дачыненні, і калі б Лула да Сілва падтрымліваў Кіеў, ён дапамог бы спыніць вайну.

Мірны план быў прапанаваны без павагі да Украіны і яе тэрытарыяльнай цэласнасці, пра якую “так шмат кажуць” Кітай і Бразілія, зазначыў Зяленскі: “Як можна прапаноўваць сваю ініцыятыву, нічога ў нас не спытаўшы? А Расея ўключаецца і кажа: "Мы падтрымліваем гэтую ініцыятыву". Мы ж не дурні. Навошта гэты тэатр?”.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках