У РФ танкер «Лена Нафта» затрымаўся пад мостам на Волзе
14- 12.09.2024, 16:37
- 10,016
Ён зачапіў рубкай яго палатно.
Расейскі грузавы танкер «Лена Нафта», які рухаўся па маршруце Татарстан — Яраслаўль, захрас пад чыгуначным мостам у Кастраме, паведамляе BAZA.
Адпаведнае відэа было абнародавана ў мясцовых пабліках у сацсетках.
Як паведамляецца, прычынай здарэння стала тое, што капітан судна не разлічыў яго габарытаў, у выніку чаго закрануў палатно моста рубкай і іншымі размешчанымі на палубе аб'ектамі.
"Капітан танкера не разлічыў вышыню перагону Кастрама – Новая – Карымава і габарыты ўласнага судна, пасля чаго «Лена Нафта» ўваткнулася носам у падмурак чыгуначнага моста", – гаворыцца ў паведамленні.