У Беларусь ідуць моцныя дажджы
9- 12.09.2024, 16:24
- 13,950
Па ўсёй краіне будуць навальніцы.
У пятніцу, 13 верасня, па ўсёй Беларусі (у тым ліку ў Менску) чакаюцца навальніцы, месцамі - моцныя дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць, што на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей захаваецца "надзвычайная пажарная небяспека (5 клас пажарнай небяспекі)".
Уначы тэмпература паветра складзе ад +12 да +18 градусаў (у сталіцы - ад +15 да +17), у дзённыя - ад +20 да +26 (у Менску - 24-26 цяпла, на ўсходзе краіны будзе да +29 ).
Ападкі прагназуюцца і ў выходныя. Удзень будзе ад 18 да 28 градусаў.