Расея ўдарыла ракетай па судне са збожжам
3- 12.09.2024, 16:06
- 13,014
Яно накіроўвалася ў Егіпет.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў чацвер, 12 верасня, расейская ракета патрапіла ў цывільнае судна ў Чорным моры адразу пасля выхаду яго з украінскіх тэрытарыяльных вод. Судна перавозіла груз пшаніцы для Егіпта.
«Крытычным з'яўляецца наша пастаўка прадуктаў харчавання ў краіны Афрыкі і рэгіёна Блізкага Усходу. Мы будзем і далей рабіць усё для абароны нашых партоў, нашага Чорнага мора і пастаўкі прадуктаў харчавання на глабальны рынак. Гэта сапраўдны прыярытэт для Украіны - абарона жыцця, і гэта павінна быць прыярытэтам для кожнай краіны», - адзначыў кіраўнік дзяржавы ў «Фэйсбуку».
На шчасце, людзі не пацярпелі.
Зяленскі падкрэсліў, што чакае рэакцыі свету. Прэзідэнт паведаміў, што мішэнню для ракет ніколі не павінна быць харчовая бяспека і пшаніца.