19 верасня 2024, Чацвер, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь у жніўні заляцела як мінімум 12 «шахедаў»

1
У Беларусь у жніўні заляцела як мінімум 12 «шахедаў»

Залёты будуць працягвацца.

На працягу жніўня ў паветраную прастору Беларусі зайшлі не менш як 12 расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу Shahed.

Такія звесткі 12 верасня апублікавала маніторынгавая група "Беларускі Гаюн".

Са звестак аналітыкаў, гэта адбывалася 21, 26, 27, 29 і 31 жніўня.

"У шэрагу выпадкаў для іх перахопу задзейнічалі дзяжурныя знішчальнікі ВПС РБ", - распавялі ў маніторынгавай групе.

Таксама было зафіксавана першае за час маніторынгу знішчэнне "шахеда" над Беларуссю. Гэта адбылося ў ноч на 29 жніўня каля раёне 03.55 у Ельскім раёне Гомельскай вобласці.

Што адбылося з астатнімі 11 "шахедамі" аналітыкам невядома. Пры гэтым удзельнікі маніторынгавай групы мяркуюць, што найбліжэйшым часам расейскія расейскія БЛА тыпу Shahed прадоўжаць парушаць паветраную прастору Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках