30 снежня 2024, панядзелак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Нямеччыны даў новы прагноз наконт нападу Расеі на NATO

6
Міністр абароны Нямеччыны даў новы прагноз наконт нападу Расеі на NATO
БОРЫС ПІСТОРЫУС

Да гэтага года расейскае войска вырасце больш чым на 30%.

У перспектыве будучыні Расея будзе здольная атакаваць краіны NATO, бо зрабіла стаўку на вайсковую эканоміку. Пра гэта ў Бундэстагу заявіў міністр абароны Нямеччыны Борыс Пісторыус, паведамляе «Укрінфарм».

«Сітуацыя з бяспекай застаецца ў агляднай будучыні вельмі сур'ёзнай. Мы павінны зыходзіць з таго, што расейскае войска да 2026 года вырасце больш чым на 30%, да 1,5 млн салдат. Расея зрабіла стаўку на вайсковую эканоміку і зможа, магчыма, за некалькі гадоў падрыхтаваць сваё войска так, што яно будзе здольнае напасці на тэрыторыю NATO», - папярэдзіў ён.

Улічваючы гэта, Нямеччына робіць усё магчымае, каб узмацніць абараназдольнасць краіны і працягваць падтрымку Украіны ў барацьбе супраць агрэсара зараз.

«Яшчэ сёлета ФРГ перадасць Кіеву, напрыклад, чатыры сістэмы Iris-T і яшчэ пяць САУ Gepard, большую частку з абяцаных на мінулым тыдні 12 гаўбіц Panzerhaubitze 2000, баявых дронаў, некалькіх тысяч боепрыпасаў для артылерыі і танкаў, да 41 танка і 20 БМП Marder», - заявіў Пісторыус.

Аднак у інвестыцыях у абарону і войска мае патрэбу і сама Нямеччына. Хоць войска зараз лепш падрыхтаванае да неабходнасці хутка рэагаваць на ўсякую пагрозу, пералік патрэб нямецкага войска застаецца доўгім.

Праз пагрозу з боку Расеі налета Нямеччына плануе выдзеліць на патрэбы абароны і бяспекі краіны больш за 75 мільёнаў еўраў. Упершыню больш як 2% ВУП дзяржавы выдзеленыя менавіта на абарону, але ў будучым і гэты паказчык будзе расці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках