Эксперт: У Маскве цяпер увесь час будзе гучаць сірэна
- 12.09.2024, 11:33
- 6,286
І зрабіць з гэтым Пуцін нічога не зможа.
Журналіст Іван Якавіна выказаў здагадку, калі па цэнтральнай частцы Расеі будуць рэгулярна наносіцца ўдары з паветра. «Не так доўга засталося нам пачакаць, а толькі да наступнага года, каб стаць сведкамі таго, як пераможа справядлівасць і Расея будзе стала абстрэльвацца з паветра ўкраінскімі дронамі», - паведаміў Іван Якавіна.
Журналіст перакананы, што Украіна дастаткова хутка пачала масава вырабляць беспілотнікі, а значыць, неўзабаве масаваныя ўдары па вайскоых аб'ектах ворага стануць нормай іх жыцця.
Палітычны аглядальнік парадаваў украінцаў сваім прагнозам: «Украіна цяпер паступова нарошчвае магчымасці для нанясення дальнабойных удараў па Расеі і ў колькасных адносінах, і ў якасных. Гэтая сфера, хутчэй за ўсё, будзе развівацца і далей і, калі гэтае развіццё будзе ісці хаця б у тым жа тэмпе, у якім яно ідзе цяпер, то ў 2025 годзе, гэта значыць, налета, і не так доўга да яго засталося, колькасць удараў па тэрыторыі Расеі, я думаю, перарасце ў якасць, і па ўсёй Цэнтральнай Расеі, у тым ліку Маскве і Маскоўскай вобласці будуць стала гучаць паветраныя трывогі, стала будуць нейкія ўдары наносіцца».
«Зрабіць нічога Расея супраць гэтага не зможа проста праз тое, што рэсурсаў будзе недастаткова. Весці вайну ў такіх варунках Пуціну будзе вельмі складана, практычна немагчыма. Нешта такое атрымаў сабе на галаву Гітлер, калі ў 1944 і 1945 годзе, фактычна, уся Нямеччына была ў агні праз бесперапынныя налёты авіяцыі хаўруснікаў, гэта значыць, з паветра наносіліся ўдары па нямецкіх розных аб'ектах», - падкрэсліў Іван Якавіна.