У Мінску загінуў 24-гадовы электрасамакатчык
45- 12.09.2024, 10:41
- 14,576
Яго збіў аўтамабіль.
51-гадовы кіроўца Ford, рухаючыся па праспекце Машэрава з боку праспекта Пераможцаў, на пешаходным пераходзе, які рэгулюецца, учыніў наезд на самакатчыка, паведамляе тэлеграм-канал «Минск. Главное».
Са слоў кіроўцы, самакатчык перасякаў праезную частку на забараняльны сігнал святлафора.
У выніку ДТЗ 24-гадовы мянчанін ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння.