21 снежня 2024, Субота, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусу, які галадае ў Клайпедзе, могуць аддаць аўтамабіль

11
Беларусу, які галадае ў Клайпедзе, могуць аддаць аўтамабіль

Паступіла цікавая прапанова ад кампаніі-перавозчыка.

Як вядома, блізу 4000 аўтамабіляў захраслі ў клайпедскім порце праз санкцыі. Хтосьці з іх уладальнікаў разважыў, што будзе лепш патраціцца на альтэрнатыўны шлях (а гэта каштуе €5000-5500), і ўжо ўвёз аўтамабіль праз Грузію ці Турцыю, хтосьці проста чагосьці чакае, а беларус Рыгор Алексіевіч наважыўся на радыкальныя меры, расказвае журналістка abw.by Марына Ажгірэй.

Прыехаўшы ў Клайпеду, ён абвясціў галадоўку і зладзіў адзіночны пікет з заклікам да літоўскіх уладаў дапамагчы ў развязанні пытання з вывазам аўтамабіляў. Як пісаў ABW, Рыгор Алексіевіч галадае з 8 верасня. Учора, 11 верасня, ён запісаў відэа, у якім паведаміў, што ёсць навіна, якая дае яму надзею.

«11 верасня мне з раніцы паступіла цікавая прапанова ад кампаніі-перавозчыка. Прапанавалі перавезці мой аўтамабіль на тэрыторыю порта, сказалі, што дырэктар порта дэталёва разгледзіць мой кейс, і ёсць надзея, што выпусцяць наўпрост у Беларусь, - кажа Рыгор Алексіевіч. - Праўда, ёсць сякія-такія моманты, не задавальняюць некаторыя дакументы, але гэта ўсё можна паправіць. Ёсць надзея. Мае намаганні не марныя, спадзяюся».

Таксама ён адзначыў, што сёння плануе крыху перадыхнуць і прадоўжыць свой пратэст. «Я ім сказаў, што калі аўто не выпускаюць, я не спыняюся. Вольна ці мімаволі я ўжо не належу сабе. Я думаю, хутка ў нас могуць быць добрыя навіны. Будзем рабіць усё магчымае і спадзявацца на лепшае», - сказаў Рыгор Алексіевіч.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках