Расейцы «завязлі» ў наступе на важным кірунку
1- 12.09.2024, 10:07
- 6,280
УСУ прывабілі акупантаў на нязручныя пазіцыі.
Апошнія тыдні вораг актыўна прасоўваўся на Данецкім кірунку, што выклікала хваляванне пра лёс ўсёй лініі фронту. Аднак паспяховыя дзеянні УСУ ў Курскай вобласці і няўдача напярэдадні аперацыі ворага на Харкаўшчыне змянілі ход вайны.
Пра гэта ў інтэрв'ю «Главреду» распавёў вайсковы экспэрт, дырэктар Украінскага Цэнтра бяспекі і супрацоўніцтва Сяргей Кузан. Праз гэта, паводле ягоных слоў, зараз наступальныя дзеянні войска краіны-агрэсаркі Расеі немагчымыя.
«Перш за ўсё дзякуючы добра арганізаванай абароне на Харкаўшчыне, дзе УСУ збілі наступальны патэнцыял расейцаў. Мала таго, мы іх прывабілі на нязручныя пазіцыі для абароны», - кажа экспэрт.
У расейцаў тады быў выбар - выводзіць войскі з Харкаўшчыны, ці ж перакідаць туды дадатковыя рэзервы для ўтрымання плацдарма. Другое яны і зрабілі, аднак гэтым жа асудзілі сябе на масавую ліквідацыю ўкраінскімі сіламі на выгадных рубяжах.
Як вынік няўдача ворага на Харкаўшчыне, ва УСУ з'явіліся магчымасці ў раёне важнага лагістычнага хабуа РФ - горада Суджы. Хоць гэты горад раённага прызначэння быў добра ўмацаваны, украінцам удалося прайсці варожую абарону і хутка ўзяць Суджу пад кантроль.
«Гэтая контратака зламала ўсе планы расейцаў. І гэтак жа, як на Харкаўскім кірунку, сітуацыя паўтарылася ўжо на Курскам, дзе расейцы мелі выбар - альбо адыходзіць і пакідаць фактычна паўвобласці пад нашым кантролем, альбо пачаць перакідваць туды нейкія рэзервы для ўзмацнення», - тлумачыць Кузан.
Акупанты зноў выбралі варыянт перакідкі рэзерваў, нават з Калінінграда і іншых аддаленых гарадоў, каб і ўзмацніць сілы на Куршчыне, і не выводзіць войскі з Пакроўскага кірунку.
«Але фактычна яны пачалі кідаць свае рэзервы на відавочна невыгодныя пазіцыі, з-за чаго мы пачалі іх знішчаць значна больш эфектыўна. Як вынік, яны спалілі свае рэзервы, і зараз мы можам казаць, што яны не маюць сіл для таго, каб цяпер адкрыць яшчэ нейкі фронт на поўначы. Хоць у залежнасці ад таго, як расейцы правядуць мабілізацыю, сітуацыя за некалькі месяцаў можа змяніцца», - дадаў ён.