21 снежня 2024, Субота, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр адзін з бацькоў-заснавальнікаў расейскай тэлевізіі Мікалай Сванідзэ

11
Памёр адзін з бацькоў-заснавальнікаў расейскай тэлевізіі Мікалай Сванідзэ
МІКАЛАЙ СВАНІДЗЕ

Вядомаму тэлежурналісту было 69 гадоў.

Вядомы расейскі тэлежурналіст Мікалай Сванідзэ памёр у сераду ўвечары ў Маскве. Ён памёр у сваёй кватэры на вуліцы Маршала Васілеўскага. Яму было 69 гадоў, паведамляе Charter97.org са спасылкай на расейскія СМІ.

Сванідзэ стаяў ля вытокаў стварэння расейскай тэлевізіі. Быў тэлевядооўцам грамадска-палітычных праграм, некаторы час займаў пасаду старшыні ВДТРК.

З 1991 года Сванідзэ выступіў аўтарам і вядучым цэлага цыкла гістарычных тэлепраграм і кіно. Напрыклад, ён вёў шоу “Подробности”, “Контрасты”, “Суд времени”, “Исторический процесс”. Таксама быў аўтарам праграмы "Зеркало".

Апошнія гады Мікалай Сванідзэ цяжка хварэў - яму дыягнаставалі ішэмію галаўнога мозгу.

Прычынай смерці стала пнеўманія. З інфармацыі Mash, тэлежурналіст памёр у прысутнасці брыгады хуткай дапамогі.

Да гэтага ён таксама звяртаўся па дапамогу да лекараў, але адмаўляўся ад шпіталізацыі. Скардзіўся на праблемы з дыханнем і тэмпературу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках