21 снежня 2024, Субота, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Нацыянальнай бібліятэкі заўважылі небяспечнага «госця» з Паўночнай Амерыкі

5
Каля Нацыянальнай бібліятэкі заўважылі небяспечнага «госця» з Паўночнай Амерыкі

У нашу краіну ён патрапіў з Польшчы.

У межах Менска, каля Нацыянальнай бібліятэкі, знойдзены шкодны для Беларусі від амерыканскага паласатага раку. Пра гэта распавялі ў эфіры "Беларусь 1".

У нашу краіну ён патрапіў з Польшчы. Упершыню яго знайшлі ў басейне Нёмана. Цяпер рака раз-пораз бачаць у Дняпроўска-Бужскім канале. Паводле ацэнак навукоўцаў, для нашых звыклых ракаў такія новыя суседзі - праблема.

- Гэтых ракаў часам самі людзі рассяляюць. Вось гэта вельмі дрэнна, - адзначыў вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гідрабіялогіі НПЦ НАН у біярэсурсах Анатоль Аляхновіч.

Спецыяліст падкрэсліў, што амерыканскі паласаты рак пераносіць хваробы, якія забіваюць мясцовыя віды (даўгапалага і шыракапалага ракаў). Найперш гаворка ідзе пра рачную чуму.

— Не прыстасаваны нашыя [ракі] пакуль да існавання ў асяроддзі гэтых хвароб, — сказаў Анатоль Аляхновіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках