30 снежня 2024, панядзелак, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб УСУ пацвердзіў знішчэнне яшчэ аднаго расейскага самалёта

2
Генштаб УСУ пацвердзіў знішчэнне яшчэ аднаго расейскага самалёта

Ёсць імавернасць, што гаворка ідзе пра Су-30СМ над Чорным морам.

Паводле звестак Генштаба УСУ, на раніцу 12 верасня, расейцы за дзень страцілі адзін самалёт.

Такім чынам украінскія абаронцы пасля 22 лютага 2022 года знішчылі ўжо 369 самалётаў РФ.

У Генштабе УСУ пакуль не ўдакладняюць, пры якіх абставінах, і які менавіта самалёт быў знішчаны. Ёсць імавернасць, што гаворка ідзе пра Су-30СМ.

Расейскі знішчальнік узляцеў з аэрадрома Сакі і знік з радараў над Чорным морам уночы 11 верасня.

Знішчальнік перад знікненнем нібы ажыццяўляў пускі ракет Х-31П і паспеў выпусціць 4 ракеты з шасці.

У пошукавай аперацыі ўдзельнічалі гелікаптэры Мі-8 і Ка-27, а таксама самалёт Ан-26 - яны вылецелі з аэрадрома ЧФ Расеі ў Качы.

Таксама сцвярджаецца, што за 80 км на паўночны захад ад мыса Тарханкут была знойдзена алейная пляма дыяметрам амаль 3 км, а таксама абломкі самалёта, у тым ліку частка крыла.

«На борце зніклага над морам Су-30СМ былі два расейскія лётчыкі ў рангу капітана: лётчык Сцепанішын А.У. і штурман Фамін Д.А. з 43-га асобнага марскога штурмавага авіяцыйнага палка (в/ч 59882, г. Сакі), 1 авіяцыйная эскадрылля», - паведамляў маніторынгавы канал Крымскі вецер.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках