Праграмы «Беларуснафты» сталі недаступныя ў AppStore
1- 11.09.2024, 20:37
- 1,730
У кампаніі рэкамендавалі ўсталяваць web-версіі праграмаў.
Прадстаўнікі «Беларуснафты» паведамляюць, што з AppStore з ініцыятывы Apple выключылі іх праграмы. Пакуль праблема не развяжацца, прапануюць карыстацца web-версіямі.
Гаворка ідзе пра праграмы Malanka New, «Беларуснафта», BNCARD і BNMarket. Калі яны раней ужо былі ўсталяваныя на прыладзе, то хвалявацца не варта: праграмы прадоўжаць працаваць на мабільных прыладах гэтак сама, як і раней.
Акрамя таго, для спампоўкі на iPhone недаступная праграма пра паліўныя карты. З развязаннем пытання інфармацыю абяцаюць размясціць на афіцыйным сайце «Беларуснафты».