Дападатковы прыбытак вугальнай галіны Расеі абрынуўся на 97%
3- 10.09.2024, 11:02
- 3,696
Падзенне працягваецца.
У першым паўгоддзі 2024 года дападатковы прыбытак вугальнай галіны Расеі абрынуўся на 97%.
Як піша New Voice, пра гэта заявіў кіраўнік Мінэнэрга Расеі Сяргей Цывілёў у інтэрв'ю прапагандысцкаму выданню ТАСС. Расейскім вугальшчыкам больш не па кішэні дадатковыя падаткі, якія ўрад краіны-агрэсаркі ўвёў у 2022 годзе, каб напоўніць вайсковы бюджэт.
Сальдаваны вынік вугальнай прамысловасці Расеі за студзень-чэрвень стаў адмоўным — страта вугальшчыкаў склала $78 млн (7,1 млрд рублёў), а ў мінус спрацавала больш за палову кампаній сектара (51,4%).
"Прыбытак вугальнай галіны да падаткаў за год можа знізіцца практычна ў 15-17 разоў", – адзначыў Цывілеў. Паводле ягоных слоў, вугальны імпарт з Расеі пачаў скарачаць Кітай - найбуйнейшы імпарцёр, які набыў у мінулым годзе блізу 100 млн тон.
Па выніках першага паўгоддзя экспарт вугалю з РФ у Кітай знізіўся на 8%, да 45,5 млн тон, паколькі Кітай увёў мыты на расейскі вугаль.
За студзень-ліпень 2024 года вугальны экспарт з Расеі асеў да 112,6 млн. тон. Вугольнікі пачалі скарачаць здабычу - на 4,4% у гадавым вылічэнні.