Герой УСУ скраў танк Т-72Б3 у расейцаў пад Пакроўскам
5- 10.09.2024, 7:54
- 12,044
Апублікаванае відэа, знятае ўсярэдзіне танка.
9 верасня стала вядома, што вайскоўцам УСУ атрымалася захапіць чарговы Т-72Б3 акупантаў. Варожы танк стаў трафеем украінскіх абаронцаў на Пакроўскім кірунку, выкрасці яго ўдалося кіроўцу-механіку Андрэю Дзмітрэнку з пазыўным «Сабака» з 15-й брыгады НДУ «Кара-Даг».
Відэа знутры бранятэхнікі апублікаваў на сваім Telegram-канале журналіст Андрэй Цапліенка.
Са слоў вайсковага карэспандэнта, расейскія салдаты кінулі танк і ўцяклі пасля ўдараў УСУ, Т-72Б3 быў амаль не пашкоджаным.
Журналіст упэўнены, што захоп варожага танка стаў доказам здольнасці УСУ абараніць Пакроўск і здабыць больш тэхнікі.
Цапліенка паказаў танк знутры, а таксама прадставіў героя, які захапіў Т-72Б3. «Гэта проста праца», - лаканічна пракаментаваў сваё здзяйсненне Андрэй Дзмітрэнка.
Ён выказаў гатоўнасць скрасці яшчэ мноства адзінак варожай тэхнікі.