Расея магла страціць да паўтысячы салдат у выніку ўдару УСУ па калоне ў Курскай вобласці
117- 9.08.2024, 11:09
- 76,202
Гэта самы маштабны ўдар за ўвесь час вайны.
На ранішніх кадрах разбітай расейскай калоны ў Курскай вобласці РФ можна ўбачыць згарэлыя грузавікі, сярод якіх раскіданыя целы расейскіх салдат.
Кожны з такіх грузавікоў можа перавозіць да 35 поўнасцю экіпаваных вайскоўцаў. На відэа бачна 14 знішчаных транспартных сродкаў, што дазваляе выказаць здагадку, што ў выніку ўдару расейскае войска магло страціць ад 200 да 490 салдат за адну ноч, паведамляе тэлеграм-канал NEXTA Live.
Гэта можа стаць адной з найбуйнейшых разавых страт для расейскага войска з пачатку поўнамаштабнай вайны.
Вайскоўцаў, сярод якіх могуць быць тэрміновай службы, хутчэй за ўсё, паслалі стрымліваць украінскі наступ у Курскай вобласці.