7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Францыі заявіла пра «паспяховы наступ УСУ» ў Курскай вобласці

Мінабароны Францыі заявіла пра «паспяховы наступ УСУ» ў Курскай вобласці

Украінскія сілы прадаўжаюць біць па аэрадромах і энэргетычнай інфраструктуры РФ.

У Міністэрстве абароны Францыі сцвярджаюць, што аперацыю ў Курскай вобласці праводзяць Узброеныя сілы Украіны, і яна мае «пэўны першапачатковы поспех».

Пра гэта паведамляе Мінабароны Францыі ў сацсетцы Х.

«Наступ УСУ ў Курскай вобласці дзякуючы эфекту нечаканасці і супрацьстаянню менш падрыхтаваным сілам, чым на ўсходнім фронце, здаецца, мае пэўны пачатковы поспех. Гэтая атака можа прымусіць войска РФ збіраць туды сілы з іншых адрэзкаў фронту і такім чынам аслабляць лакальны ціск на тых адрэзках, дзе УСУ да гэтага часу адчувалі цяжкасці», – гаворыцца ў паведамленні.

У Мінабароны Францыі адзначылі, што абодва бакі наносяць удары ў глыбіню адзін аднаму і ўкраінскія сілы прадаўжаюць біць па аэрадромах і энэргетычнай інфраструктуры Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках