4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Вайна, распачатая Пуціным, усё больш распаўсюджваецца на Расею

24
Bloomberg: Вайна, распачатая Пуціным, усё больш распаўсюджваецца на Расею

Мы бачым першае ўварванне на тэрыторыю РФ з часоў Другой сусветнай вайны.

Баі ў Курскай вобласці, якія працягваюцца ўжо трэці дзень, заспелі расейскіх вайскоўцаў знянацку, паколькі гэта стала першым з часоў Другой сусветнай вайны выпадкам уварвання на тэрыторыю Расеі, гаворыцца ў матэрыяле Bloomberg.

Адзначаецца, што нягледзячы на тое, што Украіна афіцыйна не каментавала аперацыю, тэорый наконт яе мэт нямала: ад спробы захапіць тэрыторыю як патэнцыйную "разменную манету" ў будучых перамовах з Масквой да адцягвання тактыкі з мэтай аслабіць ціск на шырокай лініі фронту.

Агенцтва адзначае, што прарыў у Курскай вобласці выкрыў крохкасць абароны расейскай мяжы і ўзняў баявы дух украінскіх вайскоўцаў, а таксама падарваў старанна сканструяваны Крамлём вобраз расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна як "абаронцу простых расейцаў".

Такім чынам, вайна, якую ён пачаў супраць Украіны, зараз усё больш распаўсюджваецца на Расею, дзе людзі ў прымежных рэгіёнах жывуць пад сталай рызыкай абстрэлаў, а беспілотнікі наносяць удары па ключавых прамысловых аб'ектах.

Для Украіны гэта, магчыма, моцны аргумент пра тое, што амерыканскія і еўрапейскія супольнікі не павінны баяцца пагроз эскалацыі з боку РФ і што ёй трэба дазволіць змагацца з Пуціным усялякім спосабам, які яна ўважае за патрэбны, каб паскорыць заканчэнне вайны.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках