4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У музеі Бэрлінскага мура расказваюць пра пратэст беларусаў

1
У музеі Бэрлінскага мура расказваюць пра пратэст беларусаў

Жыхары сталіцы Нямеччыны могуць убачыць экспанаты з беларускай рэвалюцыі.

У музеі Бэрлінскага муру ў Бэрліне праходзіць выстава, прысвечаная супраціву беларускага народа дыктатуры Лукашэнкі і барацьбе за свае дэмакратычныя правы, паведамілі сайту Charter97.org арганізатары.

“Мэта выставы - паказаць еўрапейскаму грамадству праўду аб сітуацыі ў Беларусі, злачыннае ўзаемадзеянне Лукашэнкі з РФ і яго наступствы, прадэманстраваць наяўнасць актывістаў, вялікай колькасці людзей, якія змагаюцца за дэмакратычныя каштоўнасці і наступствы, якія маюць грамадзяне сваёй краіны за мірныя дэманстрацыі ў рамка дыктатарскага рэжыму”, - кажуць арганізатары.

Выстава была арганізавана арт-куратарам з Украіны. Імя куратара не выдаецца з прычыны асцярогі пераследу сваякоў у акупаваным Крыме. Інфармацыя і экспанаты былі сабраныя дзякуючы ініцыятыве "Палітвязынка".

Выстаўка ўключае фота працы з мірных пратэстаў 2020-2021 гадоў. Частка фатаграфій для выставы — фота з тэлефонаў дэманстрантаў, некаторыя з іх былі пазней у турме ці на “хатняй хіміі”.

“Выставу рэгулярна наведваюць нямецкія школьнікі, вайскоўцы, а таксама замежныя дыпламаты, супрацоўнікі міжнародных арганізацый. У планах (ідзе пошук партнёраў, донараў) - дапоўніць выставу дэталёвым апісаннем адной са спраў, зрабіць акцэнт на сітуацыях з дзецьмі палітвязняў і іншых парушэннях”, - распавялі арганізатары нашаму сайту.

Выстава ўвайшла ў пастаянную экспазіцыю музея. Даступная для наведванняў кожны дзень.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках