4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Суджа для Расеі агулам страчаная»

9
«Суджа для Расеі агулам страчаная»

З'явіліся пацвярджэнні аб пераходзе горада пад кантроль УСУ.

Ведучы наступ у Курскай вобласці Узброеныя сілы Украіны (УСУ) узялі пад кантроль частку Суджы і вядуць у горадзе стралковыя баі, паведамляюць расейскія вайсковыя тэлеграм-каналы.

Са звестак блізкага да Мінабароны РФ канала "Рыбар", украінскія фармаванні "занялі заходнюю палову" Суджы і кантралююць дарогі вакол горада.

“На гэты момант лінія баявога судотыку праходзіць па раёне дамбы - гэта нізіна, праз якую працякае досыць невялікая рака Суджа”, - піша тэлеграм-канал. Наступнай лініяй абароны расейскага войска “Рыбар” назваў чыгуначныя рэйкі.

Інфармацыю аб тым, што ўкраінскія вайскоўцы кантралююць большую частку горада, пацвердзіў ваенны блогер Юрый Кацёнак. Аднак, паводле ягоных звестак, яны засяродзіліся ў раёне чыгуначнага вакзала, які знаходзіцца ва ўсходняй частцы горада.

“Як і чакалася, Суджа для нас агулам страчаная. А гэта найважнейшы лагістычны хаб. І супраціўнік спрабуе гэтую перавагу разыгрываць”, - напісаў у ранішняй справаздачы праўладны блогер Міхаіл Падаляка. Ён таксама ўдакладніў, што ўкраінскія сілы спрабуюць прасоўвацца ад Суджы далей на поўнач - у бок горада Льгова.

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) уключылі заходнюю частку Суджы ў зону, да якой маглі дайсці УСУ падчас наступу.

Пры гэтым, як сцвярджаюць вайсковыя тэлеграм-каналы, расейскае войска змагло адбіць атаку ўкраінскіх сіл на другі райцэнтр - рабочы пасёлак Коранева. Са звестак канала «Два маёры», УСУ былі спыненыя на подступе да населенага пункта. «У раёне Коранева ён [супраціўнік] часова адступіў. Але гэта не вынік паразы, а таму што не змог прабіцца. А таму можа паспрабаваць ізноў», - адзначыў Падаляка.

Афіцыйна расейскія ўлады не каментуюць прасоўванне УСУ ў Курскай вобласці. Украінскія вайскоўцы ўварваліся на тэрыторыю Расеі раніцай 6 жніўня і занялі 11 пасёлкаў у памежнай паласе, а таксама здолелі прасунуцца на 10 км углыб.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках