Параненага прапагандыста Паддубнага эвакуююць у Маскву
7- 8.08.2024, 11:47
- 9,270
Сталі вядомыя падрабязнасці пра ягоны цяжкі стан.
Нягледзячы на рэжым НС у Курскай вобласці, абвешчаны Уладзімірам Пуціным, і адсутнасць эвакуацыі для мясцовых жыхароў, расейскага ваенкара Яўгена Паддубнага вывязуць на лячэнне ў Маскву. Раней дэпутат Дзярждумы Міхаіл Дзялягін паведамляў, што ён мёртвы. Аб гэтым піша РІА "Новости".
Ваеннага карэспандэнта ВДТРК Яўгена Паддубнага, які атрымаў цяжкае раненне ў Курскай вобласці, адправяць на лячэнне ў маскоўскую клініку.
«Ваенкара Паддубнага, які атрымаў раненне, накіруюць у маскоўскую клініку. У курскай бальніцы, куды журналіст паступіў пасля атакі ўкраінскага дрона, правялі ўсе неабходныя даследаванні, прызначаны курс лячэння», - гаворыцца ў Telegram-канале «Вести».
Евгений Поддубный жив, но будет страдать. pic.twitter.com/Uc0xxO0Jkc
— Пан Пачковский (@Q0MT6pFmbVqynsM) August 7, 2024
Стан ваеннага карэспандэнта, які напярэдадні атрымаў раненне ў Курскай вобласці, цяжкі, паведамілі ВДТРК са спасылкай на лекара.
«Цяжкі стан. Там цяжкі апёк, чэрапна-мазгавая траўма і траўма шкілета», - сказаў лекар.
Нагадаем, машына Паддубнага была атакаваная FPV-дронам у Курскай вобласці. Дэпутат Дзярждумы Міхаіл Дзялягін паспяшаўся заявіць, што Паддубны загінуў.
Яўген Паддубны - адзін з самых вядомых расейскіх «ваенкараў», на яго тэлеграм-канал падпісана 734 тысячы чалавек. Ён таксама кіраваў аналітычнай праграмай, каардынаваў «гуманітарную місію» ў Сірыі і ўзначальваў адно з падраздзяленняў УДТРК.