Менчукоў будуць адпраўляць у Зімбабвэ
10- 8.08.2024, 11:32
- 10,324
Улады сталіцы знайшлі новы турыстычны кірунак.
Менскія ўлады прапануюць адпраўляць турыстаў у Зімбабвэ, заўважыла Еўрарадыё.
"Там вялізны турыстычны патэнцыял... Там ёсць, што паглядзець", — заявіла першаяя намесніца старшыні Менскага гарвыканкама Надзея Лазарэвіч. І дадае:
"Калі арганізуем больш простую магчымасць туды дабрацца, то нашы людзі паедуць адпачываць".
Чыноўніца сцвярджае, што ў Зімбабвэ “прымальныя кошты”. "Увогуле, нашым людзям будзе цікава", – кажа Лазарэвіч.