Кампанія Гарыс сабрала $36 мільёнаў за дзень пасля абвяшчэння кандыдата ў віцэ-прэзідэнты
9- 8.08.2024, 10:48
- 2,462
Гэты дзень стаў найлепшым за час збору сродкаў.
Пасля таго як губернатар Мінесоты Цім Уолз далучыўся да перадвыбарнай каманды Камалы Гарыс у якасці кандыдаткі ў віцэ-прэзідэнты, яе кампанія змагла прыцягнуць 36 млн даляраў за 24 гадзіны.
Пра гэта паведамляе The Hill.
Прадстаўнікі перадвыбарчага штаба Гарыс заявілі, што гэты дзень стаў найлепшым за час збору сродкаў у цыкле. Яны таксама адзначылі энтузіязм сярод дэмакратаў у выбары кандыдата ў віцэ-прэзідэнты.
Выданне нагадвае, што пасля таго, як Джо Байдэн зняў сваю кандыдатуру з прэзідэнцкіх выбараў, Камала Гарыс стала афіцыйнай кандыдаткай у прэзідэнты ад дэмакратаў. Вядома, што яе кампанія змагла сабраць больш за 200 млн даляраў за тыдзень.