Пратэстоўцы ўварваліся ў рэзідэнцыю прэм'ера Бангладэш
4- 5.08.2024, 18:17
- 6,184
Яны пратаранілі браму.
Пратэстоўцы ў Бангладэш уварваліся ў рэзідэнцыю прэм'ер-міністра - «Ганабхабан». На кадрах відаць, як яны спрабуюць спачатку тараніць браму на ўваходзе, потым абдымаюцца з салдатамі. Затым ім удаецца пратараніць браму, і пратэстоўцы ўрываюцца на тэрыторыю.
Прэм'ер Бангладэш Шэйх Хасіна пайшла ў адстаўку і паляцела ў Індыю. Войска краіны заявіла аб фармаванні часовага ўрада.