30 снежня 2024, панядзелак, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі затрымалі чарговага генерала з каманды Шайгу

22
У Расеі затрымалі чарговага генерала з каманды Шайгу

Ужо пятага па ліку.

Следчы камітэт Расеі паведаміў аб затрыманні намесніка начальніка Галоўнай управы інавацыйнага развіцця Мінабароны РФ генерал-маёра Уладзіміра Шасцярова. Яго абвінавачваюць у крадзяжы бюджэтных сродкаў, выдзеленых на функцыянаванне парка «Патрыёт» і кангрэсна-выставачнага цэнтра.

Справа распачатая паводле часткі 4 артыкула 159 КК РФ (Махлярства). Цяпер разглядаецца пытанне аб абранні генералу меры стрымання.

Разам з ім быў затрыманы дырэктар парку «Патрыёт» Вячаслаў Ахмедаў, якога адправілі ў СІЗА.

У ліпені ў «Патрыёце» прайшлі следчыя дзеянні ў сувязі з крадзяжамі пры дзяржзакупах. Парк быў пабудаваны за былым міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу пад кіраўніцтвам яго намесніка Цімура Іванова, якога арыштавалі ў красавіку паводле справы аб мільярдным хабары.

Шасцяроў стаў пятым затрыманым генералам з каманды экс-міністра абароны РФ Сяргея Шайгу. Сярод затрыманых раней - былы намеснік кіраўніка Мінабароны Цімур Іваноў, начальнік галоўнай управы кадраў Мінабароны Юрый Кузняцоў, начальнік галоўнай управы сувязі Мінабароны РФ Вадзім Шамарын і былы камандуючы 58-й арміяй Іван Папоў. Іванова, Кузняцова і Шамарына абвінавацілі ў атрыманні хабараў, Папова - у махлярстве.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках