30 снежня 2024, панядзелак, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На сусветных фондавых рынках пачалося падзенне

8
На сусветных фондавых рынках пачалося падзенне

Першым уніз пайшоў рынак Японіі.

Фондавыя рынкі перажываюць падзенне. Таргі на біржах краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну пачаліся з рэзкага падзення індэксаў, паведамляе «Еўраньюс».

Японскі фондавы індэкс Nikkei 225 упаў на 12,4% у панядзелак на фоне занепакоенасці інвестараў станам амерыканскай эканомікі і асцярог з нагоды магчымай рэцэсіі. У нейкі момант базавы індэкс упаў на 13,4%, гэта самае значнае падзенне з 1987 года.

Практычна ўсе акцыі прадаюцца ў мінусе. Больш шырокі індэкс TOPIX упаў на 12,8%, бо распродажы ўзмацніліся ў другой палове дня.

Тайваньская біржа Taiex абвалілася на 8,4%, а карэйскі індэкс Kospi страціў 8%. Таргі на біржах Kospi і TOPIX прыпыненыя.

Асноўны індэкс Ганконжскай фондавай біржы Hang Seng, які адлюстроўвае каціроўкі акцый 30 найбуйнейшых тэхналагічных кампаній, знізіўся на 1,53%.

На крыптавалютным рынку кошт біткойна ўпаў на 18%.

Падзенне закранула акцыі тэхналагічных кампаній.

Японскія рынкі пацярпелі больш за ўсё, бо на мінулым тыдні Банк Японіі падсіў адсоткавыя стаўкі, а курс ены рэзка вырас. Адным з чыннікаў, якія заахвоцілі Банк Японіі падвысіць стаўкі, стала працяглае паслабленне японскай ены, якое падштурхнула інфляцыю да перавышэння мэтавага паказчыка цэнтральнага банка ў 2%.

Фінансавыя рынкі пачалі падзенне ў пятніцу і рэагуюць на апублікаваны ў канцы тыдня даклад са звесткамі аб запаволенні тэмпаў росту занятасці сярод амерыканскіх працадаўцаў у мінулым месяцы. Інвестары асцерагаюцца, што высокія адсоткавыя стаўкі, для стрымлівання інфляцыі, могуць прывесці эканоміку ЗША да рэцэсіі.

На фоне глабальнага распродажу еўрапейскія фондавыя рынкі ў панядзелак адкрываюцца зніжэннем. Чакаецца зніжэнне на фондавым рынку ЗША.

Стамбульская фондавая біржа прыпыняла таргі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках