7 верасня 2024, Субота, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атака на аэрадром «Марозаўск»: У Расеі выпадкова выдалі таямніцу

1
Атака на аэрадром «Марозаўск»: У Расеі выпадкова выдалі таямніцу

Губернатар Растоўскай вобласці прагаварыўся пра крах СПА.

У сілаў абароны Украіны ў ноч на 3 жніўня атрымалася атакаваць Растоўскую вобласць, дзе размешчаны аэрадром «Марозаўск». У мінабароны Расеі заявілі, што нібыта атрымалася збіць у рэгіёне 36 БПЛа, але ў мясцовых уладаў зусім іншая інфармацыя.

Губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў заявіў, што рэгіён атакавалі 55 беспілотнікаў. Дзе ж падзеліся яшчэ 19 – у Расеі не расказалі, піша «24 Канал».

«Тэрыторыю Растоўскай вобласці атакавалі 55 украінскіх БПЛА. У выніку атакі ахвяраў і пацярпелых няма. У месцах падзення беспілотнікаў ліквідацыяй наступстваў займаюцца службы экстраннага рэагавання»,

– паведаміў Голубеў.

Дарэчы, Голубеў таксама прызнаў, што падчас атакі былі пашкоджаныя складскія аб'екты ў двух раёнах вобласці. Ліквідацыяй наступстваў «падзення абломкаў» займаліся службы экстраннага рэагавання.

Падобна, сітуацыя на раніцу пасля нападу БПЛа была няпростай, бо, паводле паведамлення Голубева а 12-й 3 жніўня, у Марозаўскім раёне ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі. Пра ягонае скасаванне – да гэтага часу ні слова.

Што вядома пра атаку

У Генштабе УСУ расказалі, што Расею атакавалі дзясяткі беспілотнікаў – больш за 70. Траплянні былі зафіксаваныя ў склады з боепрыпасамі, дзе захоўваліся, сярод іншага, і кіраваныя авіяцыйныя бомбы.

Так, беспілотнікі атакавалі расейскі Марозаўск, дзе размешчаны ваенны аэрадром. Там расейцы трымаюць Су-34 і Су-30/35, а таксама Су-24, Су-24М. Уласна, адтуль яны і атакуюць Усход Украіны кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі.

Таксама пад абстрэл патрапіў шэраг нафтабазаў і аб'ектаў захоўвання паліва-змазачных матэрыялаў расейскіх акупантаў у Белгарадскай, Курскай і Растоўскай абласцях.

Акрамя таго, кіраўнік ЦПД пры СНБА Аляксандр Каваленка ўказаў, што ў ноч на 3 жніўня была разбітая вайсковая частка ГРУ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках