Названая ўмова, пры якой ракета можа ўдарыць па бункеры Пуціна
- 4.08.2024, 23:31
- 43,872
І на гэтым усё скончыцца.
І на Захадзе, і ўнутры Расеі ёсць людзі, якія могуць ліквідаваць расейскага дыктатара, але ім гэта не патрэбна. Адзіная краіна, з якой не варта гуляць Крамлю, – гэта Ізраіль, таму што іхняя выведка здольная знайсці і ліквідаваць каго заўгодна.
Пра гэта добраахвотнік з поклічам «Цэзар» з Легіёну «Свабоды Расеі» расказаў у сваім інтэрв'ю для журналіста Юрыя Бібіка на канале YouTube.
На пытанне, ці можа ракета прыляцець у месца пражывання Пуціна, расейскі добраахвотнік адказаў так: «Ніхто не рызыкне гэта зрабіць. Заходнія палітыкі – гэта зборышча дэмагогаў, баязлівых і кансерватыўных. Такі зыход, як вы сказалі, магчымы толькі пры адзіным варыянце, калі Пуцін абвесціць "СВА" на тэрыторыі Ізраіля. Калі ён гэта зробіць, то праз некалькі дзён да яго туды, дзе ён хаваецца, абавязкова нешта прыляціць, і ўсё на гэтым скончыцца».
Таксама «Цэзар» агучыў тэрміны падзення пуцінскага рэжыму: «Пра блізкі час я не гаварыў бы, але зіма, вясна і лета наступнага года могуць скончыцца катарсісам і зломам пуцінскага рэжыму».
Пасля гэтага баец Легіёна «Свабода Расеі» патлумачыў, што расейцы доўга церпяць, павольна абуджаюцца, але потым хутка дзейнічаюць, таму яны самастойна зрынуць дзейную ўладу, калі выспеюць да гэтага.