Менскі ТЮГ пазбавіўся адной з галоўных зорак
6- 30.08.2024, 16:34
- 10,794
Тэатрам зараз кіруе ўдава Макея.
Актрыса Вера Кавалерава пайшла з Рэспубліканскага тэатра юнага гледача, дырэктаркай якога працуе Вера Палякова-Макей, удава экс-міністра замежных спраў Уладзіміра Макея. Інфармацыя аб гэтым з'явілася ў сацыяльных сетках калектыву, піша zerkalo.io.
Афіцыйная прычына - стан здароўя. У той жа час на сайце тэатра пазначана, што яна занятая ў васьмі спектаклях і планавала выходзіць на сцэну пасля адкрыцця сезона.
Вера Кавалерава працавала ў ТЮГу з 1985 года. У 1991-м ёй прысвоілі званне заслужанай артысткі Беларусі.