21 снежня 2024, Субота, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам праходзяць спаборніцтвы ў аджыліці

3
Пад Менскам праходзяць спаборніцтвы ў аджыліці

У іх удзельнічаюць не людзі.

Сёння пад Менскам праходзяць спаборніцтвы ў аджыліці, у якіх удзельнічаюць не людзі, а сабакі. Калі коратка, то гэта калі сабака на хуткасці праходзіць паласу перашкодаў, піша «Анлайнер».

У гэтых спаборніцтвах важна не пераблытаць паслядоўнасць элементаў і нічога не знесці, таму побач з сабакам звычайна бяжыць ягоны сканцэнтраваны гаспадар.

Дапускаюцца ўсе пароды, таму пасля «немца» можа выступаць ёрк або дварняк (але ў розных катэгорыях у залежнасці ад росту сабакі).

Турнір атрымаў назву «Запальваючы сэрцы». Удзельнічаць у ім могуць дзеці і юніёры (гаворка пра ўзрост уладальнікаў, а не сабак). Дарослыя са сваімі сабачкамі таксама маглі выйсці на дыстанцыю, але толькі ў адкрытай частцы мерапрыемства.

Забегі доўжыліся два дні – яны будуць праходзіць сёння і заўтра. Пляцоўка для спаборніцтваў размясцілася ў вёсцы Горані.

Як расказалі ў Вялікай федэрацыі кіналагічных відаў спорту, у спаборніцтвах удзельнічае вельмі шмат пародаў: але, здаецца, у топе любімчыкаў бордар-колі. Таксама шмат шэлці, папіёнаў, шпіцаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках