Генштаб УСУ раскрыў страты на аэрадроме «Марозаўск» у РФ
2- 3.08.2024, 10:44
- 11,276
Інфармацыя аб знішчэнні сродкаў СПА і самалётаў удакладняецца.
Сілы абароны Украіны ў ноч на суботу, 3 жніўня, нанеслі ўдар па аэрадроме «Марозаўск», а таксама атакавалі нафтабазы ў трох абласцях РФ, паведамляе Генштаб УСУ.
Паводле інфармацыі вайскоўцаў, у Марозаўску зафіксаванае траплянне ў склады з боепрыпасамі, дзе захоўваліся, прынамсі, і кіраваныя авіяцыйныя бомбы. У той жа час інфармацыя аб знішчэнні сродкаў СПА і самалётаў удакладняецца.
Таксама ўначы быў атакаваны шэраг нафтабаз і аб'ектаў захоўвання паліва расейскіх акупантаў у Белгарадскай, Курскай і Растоўскай абласцях, дадае Генштаб. Пацверджанае траплянне і ўзгаранне сама меней двух рэзервуараў з нафтапрадуктамі.
Раней, 3 жніўня, шэраг расейскіх Telegram-каналаў паведаміў аб пажары на аэрадроме «Марозаўск» у Растоўскай вобласці РФ пасля абстрэлу Сіл абароны. Відавочцы фіксавалі дэтанацыю боепрыпасаў.
Таксама расейскія паблікі пісалі аб пажары на рэзервуарах з палівам у Каменскім раёне Растоўскай вобласці. Telegram-канал Astra меркаваў, што БПЛА патрапілі па камбінаце Атлас, які спецыялізуецца на захоўванні нафтапрадуктаў і пастаўляе паліва войску РФ.