18 верасня 2024, Серада, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» уводзіць змены ў грашовых пераводах

1
«Беларусбанк» уводзіць змены ў грашовых пераводах

З 23 верасня.

"Беларусбанк" з 23 верасня скасуе абмежаванні для некаторых пераводаў з карткі на картку. Пра гэта паведамляецца на сайце фінустановы.

З гэтай даты будуць зняты абмежаванні максімальнай сумы адной аперацыі ў пераводах з карткі на картку ў прыладах дыстанцыйнага абслугоўвання. Размова ў тым ліку пра мабільны банкінг, інтэрнэт-банкінг, інфакіёск, банкамат.

Цяпер ліміты такіх пераводаў складаюць 999 рублёў 90 капеек (альбо 500 даляраў, 450 еўраў, 35 000 расейскіх рублёў).

Абмежаванні перастаюць дзейнічаць з 23 верасня пры пераводах на рахункі, да якіх аформлены карткі як "Беларусбанка", так і іншых фінансавых устаноў.

"Мінімальная сума пераводу пры гэтым не змяняецца, яна складае 2,6 рубля, 1 далар, 1 еўра, 100 расейскіх рублёў (у залежнасці ад валюты рахунку)", — удакладняе "Беларусбанк".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках