Жыхарка Салігорска выкінула з 9-га паверха чыхуахуа
17- 22.08.2024, 18:05
- 12,112
Колькі ёй за гэта прызначыў суд.
У Салігорску абвясцілі прысуд мясцовай жыхарцы, якая абвінавачвалася ў гібелі сабакі, паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.
Крымінальная справа разглядалася ў прысутнасці супрацоўнікаў ААТ "Беларуськалій", дзе абвінавачаная працуе пакавальніцай.
Як паведаміў дзяржаўны абвінаваўца, у ліпені жанчына ў стане алкагольнага ап'янення выкінула з акна сваёй кватэры на 9-м паверсе шматкватэрнага дома сабаку пароды чыхуахуа. Жывёліна загінула.
Абвінавачаная на судовым пасяджэнні віну прызнала цалкам. Яе прызналі вінаватай у жорсткім абыходжанні з жывёлінай, якая пацягнула яе гібель, учыненым з хуліганскіх памкненняў. Ёй прызначылі год папраўчых работ з утрыманнем у даход дзяржавы 20% заробку.
Прысуд у законнае дзеянне не ўступіў і можа быць абскарджаны.