Пуцін заявіў аб нападзе на Курскую АЭС
14- 22.08.2024, 16:00
- 11,944
Нібыта УСУ спрабавалі ўдарыць па станцыі ўначы.
Узброеныя сілы Украіны ў мінулую ноч нібыта спрабавалі нанесці ўдары па Курскай АЭС, заявіў Пуцін на нарадзе аб сітуацыі ў прыгранічных рэгіёнах.
«Супраціўнік спрабаваў сёння наносіць уначы ўдары па атамнай электрастанцыі. Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі паінфармаванае, яны абяцаюць самі прыехаць і даслаць адмыслоўцаў для ацэнкі сітуацыі. Спадзяюся, што нарэшце гэта будзе з іх боку зроблена», - цытуе Пуціна ТАСС.
Напярэдадні дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў Financial Times, што плануе наведаць Курскую вобласць на наступным тыдні для ацэнкі стану станцыі, яе электразабеспячэння і пад'язных шляхоў да аб'екта.
Ён выказаў занепакоенасць, што АЭС у рэгіёне знаходзіцца «тэхнічна ў межах дасяжнасці» артылерыі, а ў самой вобласці ідуць баявыя дзеянні.