18 верасня 2024, Серада, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над крытычнай інфраструктурай Нямеччыны заўважылі вайсковы дрон

3
Над крытычнай інфраструктурай Нямеччыны заўважылі вайсковы дрон

Паліцыя падазрае расейскіх агентаў.

Над найбуйнейшым індустрыяльным паркам у Шлезвіг-Гольштайне праляцелі невядомыя беспілотныя лятальныя апараты. Пад падазрэннем - Расея.

Як піша Bild, пастарункі і пракуратуру паднялі па трывозе праз варожы аб'ект - магчыма, гаворка ідзе аб ваенным беспілотніку, які можа належаць Расейскай Федэрацыі. Акрамя таго, у апошнія дні некалькі беспілотнікаў праляталі над выведзенай з эксплуатацыі атамнай электрастанцыяй і тэрміналам звадкаванага прыроднага газу ў горадзе Брунсбютэлі.

«Некалькі разоў была парушаная беспалётная зона, пралятаючы над атамнай электрастанцыяй. Варожы аб'ект, як мяркуецца, вайсковы беспілотнік, быў захоплены», - гаворыцца ва ўнутранай справаздачы паліцыі.

Пракуратура Фленсбурга расследуе агентурную дзейнасць з мэтай сабатажу. Паводле інфармацыі журналістаў, беспілотнікі былі прыпісаныя расейскім агентам. Іх маглі запусціць з цывільных караблёў у Паўночным моры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках