18 верасня 2024, Серада, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея выводзіць войскі з Бярдзянскага раёна

5
Расея выводзіць войскі з Бярдзянскага раёна

Хутчэй за ўсё, перакідваюць у Курскую вобласць.

Акупацыйнае войска РФ выводзяць з некаторых населеных пунктаў часова акупаванага Бярдзянскага раёна. Мясцовыя ўлады звязваюць такую пастанову з неабходнасцю перакідаць войскі на тэрыторыю Курскай вобласці.

Як расказаў у эфіры тэлеканала FREEДОМ намеснік старшыні Бярдзянскай раённай рады Віктар Дудукалаў, яшчэ з 4-5 дня Курскай аперацыі расейцы пачалі выводзіць вайсковы кантынгент з часова акупаваных тэрыторый.

«У некаторых населеных пунктах, у некаторых вёсках мясцовыя паведамлялі, што зняўся ўвесь абсалютна кантынгент, які займаў сяло, гэта значыць асабовы склад там вылічаўся, дапусцім, у сотнях, і не стала абсалютна нікога. То бок, людзей гэта вельмі прыемна здзівіла. І тэндэнцыя такая працягвалася», - сказаў ён.

Украінскі чыноўнік растлумачыў, што гаворка ідзе аб тыле, дзе былі сканцэнтраваныя войскі ворага для адпраўкі на фронт у Запарожскай і Данецкай абласцях. Аднак планы зараз змяніліся і яны накіруюцца абараняць Курскую вобласць.

«Адназначна і відавочна, што тэндэнцыя такая, што войскі з розным інтэрвалам, з рознай хуткасцю, але пакідаюць практычна па чарзе ўсю тэрыторыю акупаванай Запарожскай вобласці. Бярдзянскі раён таму дакладнае пацвярджэнне», - дадаў Дудукалаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках