18 верасня 2024, Серада, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На раскопках Крэўскага замка знайшлі падмурак невядомай канструкцыі

На раскопках Крэўскага замка знайшлі падмурак невядомай канструкцыі

Ёсць версія, навошта яна была патрэбная.

На раскопках каля Крэўскага замка ў Смаргонскім раёне знайшлі каменны фундамент невядомай раней канструкцыі, расказаў БелТА вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі IX—XVIII стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч.

Экспедыцыя Інстытута гісторыі зараз даследуе пляц побач з малымі варотамі ля паўднёвага муру замка.

«Знойдзены каменны падмурак невядомай раней канструкцыі. Гэта можа быць падмурак замкавага моста, які вёў ад малых варот ва ўнутраны двор. Лінія падмурка цалкам адпавядае канфігурацыі моста. А ў гэтым месцы знаходзілася замкавая сажалка (ставок), таму і была неабходнасць будаваць каменны падмурак», — адзначыў Алег Дзярновіч.

Звонку падмурка грунт пакрыты пластом суглінку, а ўсярэдзіне захаваліся драўляныя канструкцыі.

«Сярод знойдзеных артэфактаў - фрагменты керамічных рыштукаў XVI-XVII, а таксама нумізматычны матэрыял канца XVI - сярэдзіны XVII стагоддзя. Сярод досыць рэдкіх знаходак - пацерка, зробленая са срэбнай манеты часоў Стэфана Баторыя, якая была сагнутая», - распавёў Алег Дзярновіч.

Ён мяркуе, што намінал манеты - тры грошы. На ёй прачытваюцца толькі некалькі літар.

Даследаванні Крэўскага замка ў гэтым сезоне працягнуцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках