18 верасня 2024, Серада, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія чыноўнікі ўказам «ачысцілі» землі ад радыяцыі

9
Беларускія чыноўнікі ўказам «ачысцілі» землі ад радыяцыі

Некалькі пляцаў зямлі на Гомельшчыне перастануць залічваць да заражаных радыяцыяй.

Беларускі Савет міністраў пастанавіў выключыць надзелы ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці са спіса радыяцыйна небяспечных зямель. Іх перавядуць у гаспадарчае карыстанне. Адпаведная пастанова Саўміна апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Размова ідзе аб палеках, размешчаных на тэрыторыі Рудабельскага раёна Гомельскай вобласці. Іх агульная плошча перавышае 16,6 гектараў.

Усе пляцы належаць адкрытаму акцыянернаму таварыству "Майсееўка". ААТ займаецца жывёлагадоўляй, раслінаводствам, птушкагадоўляй і перапрацоўкай лёну.

Кастрычніцкі райвыканкам цяпер павінен цягам месяца ўстанавіць межы гэтых пляцаў і перадаць іх у далейшае карыстанне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках