Амаль 400 населеных пунктаў у Беларусі засталіся без электрычнасці
- 22.08.2024, 10:32
- 3,292
Стала вядома аб наступствах непагадзі.
У Беларусі праз непагадзь на працягу дня парушалася энэргазабеспячэнне 391 населенага пункта. Пра гэта паведаміла "Белэнэрга". У большасці выпадкаў аварыі былі ліквідаваны. Быў задзейнічаны персанал у колькасці больш за 240 чалавек і 89 адзінак тэхнікі.
"На 6.00 22 жніўня працягваецца работа для аднаўлення электразабеспячэння ў 39 населеных пунктах, у асноўным у Менскай і Віцебскай абласцях", - праінфармавалі ў "Белэнэрга".