Калапс: на польскай мяжы стаяць рэкордныя 100 аўтобусаў
3- 22.08.2024, 10:15
- 3,514
Праходжанне мяжы можа расцягнуцца на два дні.
На 06:00 чацвярга на памежным пераходзе «Берасце» стаяць рэкордныя 100 аўтобусаў, паведамляе сайт памежнага камітэта. Столькі іх было і ўчора пасля 22 гадзін. У аўторак а 16 было 92 аўтобусы.
Таксама там з раніцы стаіць 500 легкавікоў.
У Каменным Логу на літоўскай мяжы стаяць 30 легкавікоў, чаргі з аўтобусаў няма. Тыя ж лічбы і ў Беняконях.
У «Грыгораўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў таксама няма.